Леанід Аляксеевіч Філатаў
Леанід Аляксеевіч Філатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 снежня 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 2003[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nina Shatskaya[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | паэт, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, вядучы, пісьменнік |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0276840 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанід Аляксеевіч Філатаў (руск.: Леонид Алексеевич Филатов; 24 снежня 1946 — 26 кастрычніка 2003) — савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр, паэт, публіцыст, вядучы серыі праграм «Каб памяталі» Народны артыст Расіі (1996), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў вобласці кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Трыўмф».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 снежня 1946 года ў Казані. Бацька — Аляксей Ерамеевіч Філатаў (1914—1982). Маці — Клаўдзія Мікалаеўна Філатава (1923—2007). Сям’я часта пераязджала — бацька быў радыстам і шмат часу праводзіў у экспедыцыях. Калі хлопчыку споўнілася сем гадоў, Клаўдзія не вытрымала качавога жыцця, бацькі разыйшліся. Леанід застаўся з маці ў Ашхабадзе, там пайшоў у школу № 6 і пачаў друкавацца ў прэсе[2].
У 1965 годзе пасля школы прыехаў у Маскву паступаць на рэжысёрскі факультэт. Спроба была няўдалай, і Леанід па парадзе аднакласніка вырашыў здаць іспыты на акцёрскі факультэт Шчукінскай вучэльні. Скончыў тэатральную вучэльню ў 1969 годзе.
У 1969 годзе стаў акцёрам Маскоўскага тэатра на Таганцы. Першая галоўная роля — вядучы — у спектаклі «Што рабіць?», далей былі «Майстар і Маргарыта», «Вішнёвы сад», «Дом на набярэжнай», «Прышпіліце рамяні», «Пугачоў», «Антысветы», «Таварыш, вер», «Загінулыя і жывыя», «Гульцы-21» (творчае аб’яднанне «Талака артыстаў Сяргея Юрскага»)
З 1985 па 1987 «Таганку» ўзначальваў Анатоль Эфрас, — Філатаў тым часам працаваў у тэатры «Сучаснік», затым вярнуўся ў «Таганку».
У 1993 годзе разам з Мікалаем Губенкам, Наталляй Сайко, Нінай Шацкай і іншымі акцёрамі стварыў творчае аб’яднанне «Садружнасць акцёраў Таганкі».
Аўтар п’ес «Пярэстыя людзі», «Гадзіннік з зязюляй», «Мастак з Шэрвудскага лесу». Аўтар песень да спектакляў «Тэатр Клары Газуль», «Марцін Іден», «Калісьці ў Каліфорніі», «Геркулес і Аўгіевы стайні». Разам з іншымі акцёрамі быў суаўтарам спектакля «Пад скурай статуі Свабоды».
З 1970 года Філатаў працаваў ў кіно, здымаўся ў фільмах «Горад першага кахання», «Экіпаж», «Жанчыны жартуюць сур’езна», «Гракі», «Поспех», «Чачэрын», «Забытая мелодыя для флейты», «Горад Зеро», «Дабрачынны баль». У 1990 годзе зняў па сваім сцэнары фільм «Суччыны дзеці», згуляўшы там адную з роляў.
У 1989 годзе абраны сакратаром Саюзу кінематаграфістаў СССР.
З часу вучобы займаўся літаратурнай творчасцю, пісаў вершы, пародыі на вядомых савецкіх паэтаў. У яго выйшлі кнігі «Пра Фядота-стральца», «Вялікае каханне Робіна Гуда», «Каханне да трох апельсінаў», «Тэатр Леаніда Філатава», «Я — чалавек тэатральны», «Суччыны дзеці». У 1998 годзе Філатаву прысуджана гадавая прэмія літаратурнага часопіса «Кастрычнік».
З 1970-х пісаў песні ў суаўтарстве з Уладзімірам Качаном. У 1996 годзе выйшаў дыск «Памаранжавы кот» з песнямі Качана і Філатава. 26 мая 2000 года Філатаву ўручана міжнародная прэмія «Паэзія» ў намінацыі «Русь, якая спявае».
З 1994 года па 2002 год Філатаў вёў на тэлеканале ОРТ перадачу «Каб памяталі», прысвечаную забытым, хоць і вядомым у мінулым артыстам, якія пайшлі з жыцця. Праграма выпускалася тэлекампаніяй REN-TV. 16 мая 1996 Філатаву была прысуджана прэмія «ТЭФІ» Акадэміі расійскага тэлебачання за цыкл аўтарскіх праграм «Каб памяталі». Акрамя таго, за гэты цыкл Філатаву ў тым жа году ўказам Прэзідэнта РФ была прысуджана Дзяржаўная прэмія РФ у вобласці кіно і тэлебачання.
У 1993 годзе Філатаў перанёс інсульт, а ў 1996 годзе — цяжкую аперацыю па выдаленні абедзвюх нырак. Больш за два гады ён праляжаў на апараце «Штучная нырка». У 1998 годзе акцёру была зроблена аперацыя па перасадцы донарскай ныркі.
У кастрычніку 2003 года Філатаў прастыў, у яго пачалося двухбаковае запаленне лёгкіх. З 16 кастрычніка акцёр знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі Цэнтральнай гарадской клінічнай лякарні. Увесь гэты час ён быў падлучаны да апарата штучнага дыхання ў стане «медыкаментознага сна». Для лячэння неабходна было прымаць лекі, якія падвышаюць імунітэт, што немагчыма рабіць чалавеку з перасаджанай донарскай ныркай — павялічваецца рызыка непрацаздольнасці ныркі.
Памёр 26 кастрычніка 2003 года. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Фільматаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1970 — Каханне Яравое
- 1970 — Горад першага кахання
- 1976 — Марцін Іден
- 1978 — Капітанская дачка
- 1979 — Лютасць
- 1978 — Іванцоў, Пятроў, Сідараў…
- 1979 — Экіпаж — Ігар Шпакаў, бортінжынер
- 1980 — Вам і не снілася… — Міхась
- 1980 — Хто заплаціць за поспех?
- 1980 — Адкуль у траве рыба?
- 1981 — Жанчыны жартуюць сур’езна
- 1981 — Яраслаў Мудры
- 1981 — Правесці Белчына-спектакль — Сільвіа
- 1982 — З вечара да поўдня — Кім, сын пісьменніка
- 1982 — Голас
- 1982 — Гракі — Віктар Грак
- 1983 — З жыцця начальніка крымінальнага вышуку — Сляпнёў
- 1983 — Абраныя
- 1983 — Трэст, які лопнуў — тэксты песень
- 1984 — Еўрапейская гісторыя — журналіст Хайнц Рэнке
- 1984 — Споведзь яго жонкі
- 1984 — Саўдзельнікі
- 1984 — Поспех — Генадзь Максімавіч Фецісаў
- 1984 — Завеса
- 1984 — Паласа перашкод — тэксты песень
- 1985 — Берагі ў смузе
- 1986 — Чачэрын
- 1986 — Чужая Белая і Рабы
- 1987 — Прэтэндэнт
- 1987 — Забытая мелодыя для флейты — Леанід Філімонаў
- 1987 — Загон
- 1988 — Горад Зеро — Варакін
- 1988 — Радасці зямныя
- 1988 — Пра Фядота-Стральца
- 1988 — Крок
- 1990 — Суччыны дзеці — Юрый Міхайлавіч
- 1992 — Аліса і букініст
- 1993 — Дабрачынны баль
- 2000 — О, не ляці так жыццё… — персанаж фільма
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Пра Фядота-стральца. / МГЛ Інтернэшнл. 1991
- Суччыны дзеці. / РЫА ПФ «Чырвоны пралетар». 1992
- Казка пра Фядота-стральца. / Выд. цэнтр АТ «Дыялог — Сібір». 1996
- Леанід Філатаў. Вершы. Песні. Пародыі. Казкі. П’есы. /У-Факторыя. 1999
- Каханне да трох апельсінаў. / Трыен. 1999
- Тэатр Леаніда Філатава. / У-Факцёрыя. 1999
- Ліха без дабра не бывае. / ЭКСМА-прэс. 1999
- Поўны збор сачыненняў у пяці кнігах. Кн. 3. Гамлет. М.: АСТ: Зебра Е, 2006. — 316 з.
Зноскі
- ↑ а б ФИЛАТОВ Леонид Алексеевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 577–579. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Леонид Филатов
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка. Пераклад Макса Шчура
- Леонид Филатов. Актер. Писатель. Телеведущий. Неофициальный сайт
- Биография Архівавана 27 верасня 2007.
- Онлайн библиотека vbooks.ru
- Про Федота-стрельца
- Фотография актёра «Выпускники Щукинского училища»
- Леонид Филатов на сайте иронической поэзии Архівавана 22 жніўня 2009.
- Пародии Леонида Филатова Архівавана 11 чэрвеня 2009.
На англійскай мове казка Л. Філатава «Пра Фёдара-стральца»:
- Асобы
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
- Постаці Расіі